Паветраныя сілы Украіны інфармуюць, што ў пятніцу апоўдні збілі тры расійскія знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-34 на паўднёвым напрамку.
Ваенны расійскі тэлеграм-канал Fighterbomber пацвердзіў страту як мінімум аднаго расійскага самалёта.«Прычыны высвятляюць, экіпаж шукаюць, - напісаў ён.
Іншыя расійскія мілітарысцкія крыніцы паведамляюць, што баявая авіяцыя агрэсара сёння страціла не адзін самалёт, а адразу тры.
З’явіліся здымкі з месца прызямлення і эвакуацыі аднаго з пілотаў збітага варожага Су-34.
юл